Стала вядома, чаму Чэхія супраць сустрэчы Ціханоўскай з Вышаградскай групай

Стала вядома, чаму Чэхія супраць сустрэчы Ціханоўскай з Вышаградскай групай

Прэм'ер Чэхіі Андрэй Бабіш патлумачыў, чаму наклаў вета на сустрэчу Святланы Ціханоўскай з кіраўнікамі ўрадаў Вышаградскай групы.

З такой ініцыятывай выступіла Польшча: яна прапанавала правесці сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі на саміце прэм'ераў Цэнтральнаеўрапейскай чацвёркі ў пятніцу ў Любліне. Падтрымала такую іжэю Славакія.

Аднак Чэхія наклала вета. Бабіш кажа, што прапанова прагучала спантанна і непасрэдна перад адкрыццём прэм'ерскага саміту. Патэнцыйныя ўдзельнікі, па яго словах, не змогуць да яе падрыхтавацца. Пазіцыю Чэхіі падзяліла Венгрыя, піша "Наша Ніва".

Бабіш мяркуе, што спантанная сустрэча не будзе карыснай для беларускай апазіцыі і можа быць выкарыстаная для прапаганды афіцыйзнымі СМІ. Пры гэтым афіцыйная Прага падтрымлівае змаганне беларусаў за правядзенне паўторных прэзідэнцкіх выбараў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі