С.Сідорскі ўручыў узнагароды за будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі
Больш за 100 чалавек атрымалі сёння дзяржаўныя ўзнагароды за ўзвядзенне будынка Нацыянальнай бібліятэкі. Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі адзначыў, што ўручае ўзнагароды па даручэнні кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сярод узнагароджаных гендырэктар ТАА "Трайпл" Юры Чыж, дырэктар прадпрыемства "Агат-Сістэм" Валер Сысоеў, дырэктар АТ "Спецмантажаўтаматыка" Аляксандр Гембіцкі, гендырэктар ААТ "Белсантэхмантаж-2" Валеры Даніловіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, гендырэктар ЗАТ "Белсталь" Алег Нікулін, гендырэктар ААТ "Мінскжалезабетон" Іосіф Пархуціч, гендырэктар ВА "Мінскбуд" Віктар Сыс і іншыя.
"Інтэрфакс"
"Інтэрфакс"