С.Сідорскі і У.Пуцін 14 жніўня абмяркуюць кошты на энерганосьбіты

Сяргей Сідорскі і Ўладзімір Пуцін абмяркуюць 14 жніўня ў Маскве кошт і ўмовы паставак расійскіх энерганосьбітаў у Беларусь. Пра гэта паведаміў 10 жніўня журналістам сам прэм'ер-міністр Беларусі. Кіраўнікі расійскага і беларускага ўрадаў абмяркуюць пытанні развіцця і інтэграцыі эканомік, сувязяў паміж прадпрыемствамі, узаемадзеянні ў энергетычнай сферы. Таксама будуць разгледжаныя пытанні ўзаемнага крэдытавання эканомік.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі