Спытай мяне як скінуць 8 кг: камерцыйны дырэктар Silver Screen на волі

Аляксандр Дземідовіч пасля вызвалення з турмы / асабісты архіў
Аляксандр Дземідовіч пасля вызвалення з турмы / асабісты архіў

Камерцыйны дырэктар сеткі кінатэатраў Silver Screen Аляксандр Дземідовіч знаходзіцца на волі. Гэта вынікае з яго паста ў фэйсбуку.

"Акурат час рабіць значок "Хочаш скінуць 8 кг — спытай мяне як" :))) Зноў у шэрагу. Поўны ідэй і разважанняў. Спрабую аднавіцца і з нястомным пачуццём геданіста атрымліваю асалоду ад кожнага дня, апошніх дзён лета і сустрэчааў з сябрамі", — напісаў Дземідовіч.

Аляксандр быў затрыманы на працоўным месцы 25 траўня. Яму далі 15 сутак за "непадпарадкаванне". Па заканчэньні гэтага тэрміну Дземідовіч застаўся за кратамі. У чэрвені з'явілася інфармацыя, што супраць яго заведзена крымінальная справа па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Праваабаронцы прызналі Аляксандра Дземідовіча палітвязнем. Які зараз прававы статус у Аляксандра — невядома.

Да Silver Screen Дземідовіч працаваў у TUT.by. Перад разгромам партала ён узначальваў адно з падраздзяленняў камерцыйнай службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі