Спявак Тэа едзе на Еўрабачанне ў Капенгаген

Сёлета ад Беларусі на Еўрабачанне едзе 23 чалавекі. Разам з Тэа на сцэне будуць выступаць бэк-вакалісты і танцоры. У творчую групу таксама ўвайшлі рэжысёр Тыне Матулесі (Швецыя), педагог па вакале Алекс Панаі (Кіпр), pr-менеджэр Кэтрын Локет (Вялікабрытанія), лекар-фаніятр Ігар Аднакозаў, стыліст Жанна Лявонава ды іншыя.



Ачоліць дэлегацыю намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марат Маркаў.



Тэа выканае на конкурсе песню Cheesecake і будзе выступаць дзясятым у другім паўфінале 8 траўня. На сцэну ён выйдзе ў класічнай тройцы і беласнежнай кашулі. Такі ж самы дрэс-код падтрымаюць іншыя ўдзельнікі нумару, а таксама ўся беларуская дэлегацыя, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Белтэлерадыёкампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі