Спявачка Рыяна “прыфаташопіла” сабе галаву каралевы Элізабэт ІІ

Спявачка Рыяна “прыфаташопіла” сабе галаву каралевы Элізабэт ІІ

Барбадоская поп-зорка Рыяна прымалявала ў фотарэдактары галаву брытанскай каралевы Элізабэт ІІ да сваіх выяваў і тым самым раззлавала ўласных прыхільнікаў. У пятніцу каралеве споўніўся 91 год і Рыяна, напэўна, вырашыла небанальна павіншаваць яе вялікасць.

У Інстаграме спявачкі болей за 52,5 мільёна падпісчыкаў і вельмі многія з іх жорстка адрэагавалі на спробы змяніць вобраз каралеве: нехта назваў зорку “неадукаванай дурненькай дзяўчынкай”.

Сама спявачка не каментуе, з якой нагоды вырашыла размясціць у сеціве гэтыя калажы, але і выдаляць іх не збіраецца. Калажы таксама суправаджаюцца подпісамі: “Будзь сціплай”, “Не так глыбока” і г.д.

Букінгемскі палац таксама не каментуе гэтую раптоўную ўвагу да каралевы Вялікабрытаніі, паведамляе BBC.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі