Справы журналістаў TUT.by адправілі на дапрацоўку

Журналістаў TUT.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава сёння судзіць не будуць. Суд адправіў іх справы ў міліцыю на дапрацоўку. Аднак саміх журналістаў да суда не вызвалілі. Іх адвакат паведаміў, што затрыманых могуць трымаць да 72 гадзінаў. 

Сёння таксаам праходзяць суды над журналістам БелаПАН Андрэем Шаўлюгам і журналісткам "КП в Белоруссии" Марыяй Эляшевіч. 

Справы Святаслава Зоркага і Мікіта Недаверкава ("КП в Белоруссии" ) таксама адправілі на дапрацоўку. 

Журналістаў затрымалі 1 верасня, калі яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі і асвятлялі мірнае вулічнае шэсце студэнтаў. Іх абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі. Ноч журналісты правялі ў Кастрычніцкім РУУС Мінска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.