Справу палітзняволенай Дар'і Лосік перадалі ў суд

Дар'я Лосік пасля затрымання / Скрыншот з відэа
Дар'я Лосік пасля затрымання / Скрыншот з відэа

Крымінальную справу палітзняволенай Дар'і Лосік перадалі ў суд. Яе абвінавачваюць у "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" — інтэрв'ю тэлеканалу "Белсат", які ў РБ прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем", паведамляе Служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Пракуратура пабачыла крамолу не толькі ў факце інтэрв'ю, але і ў тым, што Дар'я Лосік "пазіцыянавала сябе як жонку "палітвязня", "дала асабістую негатыўную ацэнку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і адпраўленне правасуддзя", а таксама "паведаміла, што яе муж не здзяйсняў крымінальна каральных дзеянняў і асуджаны незаконна", "заклікала іншых сваякоў асуджаных браць з яе прыклад".

Лосік пакінулі пад вартай. Яна знаходзіцца за кратамі з 18 кастрычніка, калі была затрыманая ў Баранавічах.

Дар'я Лосік — жонка палітвязня Ігара Лосіка, які знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 года. У снежні 2021-га яго судзілі ў Гомелі разам з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Блогер атрымаў 15 гадоў зняволення.

Маленьская дачка Ігара і Дар'і цяпер знаходзіцца ў бабулі з дзядулем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі