Спірт, якім у Расіі атруціліся амаль 100 чалавек, скралі са складоў паліцыі

Небяспечны напой у расійскай краме / ria.ru
Небяспечны напой у расійскай краме / ria.ru

Спірт, якім у Расіі атруціліся амаль 100 чалавек, з якіх 30 памерлі, скралі са складоў паліцыі ў Самары. Да такой высновы прыйшло МУС РФ у выніку праведзенага расследавання, паведамляе meduza.io.

Паліцэйскія выявілі каналы паставак у нелегальны абарот алкагольных напояў пад маркай "Мистер Сидр". Былі правераныя крамы, склады, транспартныя сродкі, а таксама ланцужкі паставак сыравіны, неабходнай для вытворчасці напою. Спірт захоўваўся на складзе паліцыі з 2012 года, калі яго канфіскавалі падчас адной з праверак.

Па падазрэнні ў крадзяжы спірту затрымалі двух жыхароў Самары і сяржанта паліцыі, які ахоўваў згаданы склад і прапусціў зламыснікаў на яго тэрыторыю. У Галоўным упраўленні МУС РФ па Самарскай вобласці прайшлі звальненні.

Пра атручванне напоем "Мистер Сидр" у некалькіх рэгіёнах Расіі стала вядома 5 чэрвеня. У напоі выявілі прымешкі метанолу і этылбутырата. У ліку пацярпелых ёсць непаўналетнія і цяжарная жанчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі