Спікер Сейма Літвы расказаў, як Беларусі не застацца пад уплывам Масквы

У Вільні 18 жніўня прайшла сустрэча спікера Сейма Літвы Арунаса Валінскаса з экс-старшынём Вярхоўнага Савета Беларусі Станіславам Шушкевічам. Падчас яе кіраўнік літоўскага парламента заявіў, што "Літва бачыць спробы ўладаў Беларусі развіваць дыялог з Еўрасаюзам", але, на яго думку, улады мусяць спачатку "развіваць дыялог са сваім народам, з апазіцыяй". "Нам важная дэмакратычная і стабільная Беларусь", — цытуе словы Арунаса Валінскаса агенцтва Regnum.

Спікер Сейма Літвы пералічыў галіны, у якіх краіны Еўропы чакаюць пераменаў ад Беларусі: свабода слова, змены ў законе аб выбарах, абарона і павага свабодаў грамадзян. Толькі такая палітыка і канкрэтныя дзеянні, заявіў ён, дазволяць Беларусі не быць ізаляванай і не застацца ў сферы ўплыву Расіі.

"Толькі такія дзеянні і рэальныя рэформы дазволяць зблізіцца з Захадам. Мы можам стаць мостам на шляху Беларусі ў дэмакратычны свет, але самі ўлады Беларусі мусяць вырашыць, ці хочуць яны ўступіць у Еўропу", — сказаў Валінскас.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі