Спецыяльны выпуск "Шэрлака" расійскі Першы канал пакажа адначасова з BBC

Спецыяльны выпуск "Шэрлака" расійскі Першы канал пакажа адначасова з BBC

Спецыльны навагодні выпуск папулярнага серыяла "Шэрлак" — "Пачварная нявеста" — выйдзе у ноч з 1 на 2 студзеня на расійскім Першым тэлеканале ў 00:01. Гэта на адну хвіліну пазней, чым на брытанскім BBC One.

Беларускія гледачы змогуць пабачыць серыял толькі калі маюць спадарожнікавае тэлебачанне ці праз інтэрнэт.

Эпізод "Пачварная нявеста" з'яўляецца самастойным фільмам. Яго падзеі разгортваюцца ў віктарыянскую эпоху і ён не мае дачынення да астатніх эпізодаў серыяла.

Вядома, што падзеі адбываюцца ў Лондане 1 студзеня 1895 года. Бенедыкт Камбербэтч і Марцін Фрымэн — Шэрлак Холмс і доктар Ватсан — апранутыя па віктарыянскай модзе. Яны гуляюць па туманным Лондане.

Дарэчы, паглядзець больш відэа можна на сайце BBC.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі