Спецслужбы са зброяй затрымалі шамана, які ішоў у Маскву "выганяць Пуціна"

Аляксандр Габышаў / Скрыншот відэа з YouTube
Аляксандр Габышаў / Скрыншот відэа з YouTube

Расійскія спецслужбы затрымалі на мяжы з Іркуцкай вобласцю якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які накіроўваўся пешшу ў Маскву "выганяць Пуціна". Як паведамляе "Новая газета", некалькі дзесяткаў супрацоўнікаў спецслужбаў са зброяй перакрылі трасу "Байкал" на 202-м кіламетры, уварваліся ў лагер прыхільнікаў шамана і забралі Аляксандра Габышава.

Ва ўпраўленні МУС Расіі па Рэспубліцы Бурація паведамілі, што шаман знаходзіцца ў вышуку за здзяйсненне злачынства на тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція). Цяпер яго адправяць самалётам у Якуцк.

Якуцкі шаман Аляксандр Габышаў пачаў шлях у Маскву паўгода таму. 9 верасня ва Улан-Удэ паліцыя затрымала яго прыхільнікаў, што прывяло да пратэстаў супраць арыштаў на плошчы Саветаў.

З-за пратэстаў у Бураціі затрыманыя некалькі чалавек з ліку прыхільнікаў шамана і актывістаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі