Спецназ будзе "перакрываць" Брэсцкую і Гомельскую вобласці — Карпянкоў
Новыя падраздзяленні ствараюць для дзейнасці "і ў горадзе, і ў лесе" / sb.by
З'яўляюцца ўсё новыя дэталі анансаваных "пэўных пераўтварэнняў ва ўнутраных войсках".
З'яўляюцца ўсё новыя дэталі анансаваных "пэўных пераўтварэнняў ва ўнутраных войсках" Беларусі. Іх камандуючы, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Карпянкоў заявіў, што "асобны атрад спецыяльнага прызначэння" ствараецца на базе в/ч 3214. Ён "будзе выконваць асаблівыя задачы і ў памежжы, і ў плане барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі".
Карпянкоў кажа, што шукаюцца магчымасці для стварэння "дадатковых атрадаў спецыяльнага прызначэння, якія будуць перакрываць і Брэсцкую, і Гомельскую вобласці". Відавочна, што найперш небяспеку для сябе рэжым бачыць на поўдні — ва Украіне ідзе вайна, там ваююць супраць расійскіх акупантаў і беларускія добраахвотнікі. Улады РБ ствараюць усё новыя "спецназы", збіраюцца рыхтаваць "баявыя каманды" з ветэранаў-спецназаўцаў.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў нядаўна гаварыў, што "спецыяльныя падраздзяленні будуць створаныя не толькі ва ўнутраных войсках, але і ў атрадах міліцыі спецыяльнага прызначэння". Для іх не шкадуюць грошай — закупляюць зброю, тэхніку, абяцаюць жыллё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.