Спайк Лі змантуе фільм са знятых на мабільнікі ролікаў

Рэжысёр Спайк Лі у партнёрстве з Nokia змантуе карціну, дзе выкарыстае матэрыял, зняты на мабільныя тэлефоны звычайнымі людзьмі. У гэтым, па меркаванню Лі, складаецца "дэмакратызацыя" кінавытворчасці.

Карціна Nokia Productions, падраздзялення фінскага вытворцы сотавых тэлефонаў, будзе складацца з трох частак.

Заданне для кожнага "акту" студыя паведаміць на сваёй старонцы, пасля чаго ў жадаючых паўдзельнічаць у праекце будзе чатыры тыдні, каб наздымаць сваю версію і прапанаваць яе Лі. Nokia адбярэ 25 прац, пасля чаго наведвальнікі сайту змогуць прагаласаваць за лепшыя з іх тут жа на старонцы кампаніі.

Дзесяць прац, якія атрымалі вышэйшыя адзнакі, будуць прапанаваныя Лі Спайку, які адбярэ з іх тры фрагменты для фільма.

Прэм'ера карціны, галоўнай тэмай якой будзе даследаванне таго, як музыка адлюстроўвае гісторыю чалавецтва, адбудзецца бліжэй да канца 2008 года ў Лос-Анжэлесе.

Фота: www.ecorazzi.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі