«Sonic Youth» знайшлі гітару, скрадзеную дзесяць гадоў таму

Дзякуючы інтэрнэту была знойдзеная адна з гітар, скрадзеных у гурта "Sonic Youth" у ліпені 1999 года.

Інструмент вярнуў інтэрнэт-карыстальнік, які жыве ў Галандыі.

Ён набыў гітару праз сайт віртуальнага аўкцыёну "eBay", і толькі потым пазнаў у набытым інструменце той самы Fender Mustang, некалі страчаны гуртом.

У якасці падзякі галандзец атрымаў права наведваць любыя канцэрты "Sonic Youth" па усім свеце.

Знойдзеную гітару Fender Mustang можна было бачыць у кліпах "Sonic Youth" "Macbeth" і "Mary Christ".


Music.open.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі