СНД збіраецца ўзмацняць сістэму бяспекі ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў

Эксперты МУС краінаў СНД лічаць неабходным узмацніць каардынацыю сваіх дзеянняў у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогіяў. “У час інфармацыйных тэхналогій востра стаіць пытанне пра каардынацыю дзейнасці праваахоўных органаў усіх краінаў і аб’яднанні намаганняў здаровых сілаў грамадства для эфектыўнага супрацьстаяння злачынствам у сферы інфармацыйных тэхналогіяў і забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі дзяржавы, грамадства і кожнага грамадзяніна”, - сказаў начальнік Бюро спецыяльных тэхнічных мерапрыемстваў МУС Расіі генерал-палкоўнік міліцыі Барыс Мірошнікаў.

Упраўленне “К” расійскага МУСу паведамілі, што дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні “гарачай лініі” краіназ-чальцоў СНД дзеля каардынацыі нацыянальных праваахоўных органаў у адпаведнасці з міжнародным правам для забеспячэння бяспекі ў адзінай інфармацыйнай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі