СМІ: Забіты снайперам у Данецку падпалкоўнік "ДНР" — жыхар Магілёва

СМІ: Забіты снайперам у Данецку падпалкоўнік "ДНР" — жыхар Магілёва

Забіты нядаўна снайперам у Данецку падпалкоўнік "ДНР" — гэта жыхар Магілёва Яўген К. з псеўданімам "Кот". Ён паехаў ваяваць на ўсход Украіны ў траўні 2014 года, быў намеснікам камандзіра мотастралковай брыгады, піша "Беларускі партызан".

Інтэрнэт-выданне знайшла старонку падпалкоўніка "ДНР" у "Одноклассниках". Яна была замаскаваная пад нікам "111111111". Сярод сяброў шмат жыхароў Магілёва і ёсць сваяк, які скончыў Магілёўскую школу міліцыі і хаваецца пад нікам "Дядя Ваня". Яўген К. пісаў сябрам, што яго новая радзіма — гэта "ДНР". Відавочна, што вяртацца на радзіму ён не збіраўся.

"Беларускі партызан" даведаўся біяграфію ўраджэнца Магілёва. Высветлілася, што ён служыў у дэсантных войсках у Мар'інай Горцы. Ён рана ажаніўся, у Магілёве ў яго засталіся дзве дачкі. На радзіме ў свой час, нібыта, быў асуджаны. Пасля паехаў на працу ў Расію, там таксама быў асуджаны, а пасля нейкім чынам апынуўся на Данбасе ды яшчэ стаў падпалкоўнікам. Яўген К. стварыў у Данецку новую сям'ю, у яго нарадзіўся сын.

Лічыцца, што падпалкоўнік "ДНР" загінуў ад кулі ўкраінскага снайпера, але гэта маглі быць "разборкі" і сярод баевікоў.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі