СМІ: выведка ЗША не сумняваецца, што расійская ядзерная зброя ўжо ў Беларусі

Беларускі вайсковец на фоне комплексу "Іскандэр-М", які можа быць носьбітам ядзернай зброі / Міністэрства абароны
Беларускі вайсковец на фоне комплексу "Іскандэр-М", які можа быць носьбітам ядзернай зброі / Міністэрства абароны

"Няма падстаў сумнявацца", што Расія сапраўды перадала Беларусі першую партыю тактычнай ядзернай зброі. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на выведку Мінабароны ЗША.

Выведка ЗША не верыць, што Аляксандр Лукашэнка будзе кантраляваць ядзерную зброю. Таксама ядзерная зброя ў Беларусі не "зменіць глабальны расклад сіл або павысіць рызыку ядзернага ўдару, паколькі яна будзе захоўвацца на складзе, а не выкарыстоўвацца на перадавой".

Уладзімір Пуцін заявіў, што першая партыя тактычнай ядзернай зброі ўжо ў Беларусі 16 чэрвеня. Плануецца, што да канца лета будзе пастаўлена нешта яшчэ.

11 чэрвеня прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэцью Мілер адмовіўся адказваць на пытаньні аб тым, дзе насамрэч знаходзіцца гэтая зброя, але заявіў, што ЗША чакаюць ад Расіі выкананьня абавязаньняў па нераспаўсюджванні.

Мы працягваем актыўна сачыць за паведамленнямі аб расійска-беларускай дамоўленасці, каб пераканацца, што Расія захоўвае кантроль над сваёй зброяй у выпадку яе размяшчэння ў Беларусі і выконвае свае абавязацельствы па дамове аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Мы будзем уважліва сачыць за любымі адхіленнямі з боку Расіі, — сказаў Мілер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі