СМІ: У Пецярбург прывезлі каля 100 параненых расійскіх вайскоўцаў

Адначасова яна з'яўляецца і членам Савета пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека.

Паводле слоў Паляковай, у горад прыляцеў самалёт з параненымі вайскоўцамі, якіх каля сотні. Іх завезлі ў Вайскова-медычную акадэмію імя Кірава ў Санкт-Пецярбурзе. Дзе і пры якіх абставінах расійскія вайскоўцы атрымалі раненні, невядома. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, іх прывезлі з Данбаса.

Тым часам, расійскія праваабаронцы накіравалі запыт у Следчы камітэт Расіі з просьбай правесці расследаванне абставін гібелі кантрактнікаў 18-й мотастралковай брыгады, ураджэнцаў Дагестана. Паводле афіцыйнай версіі, яны загінулі на палігоне ў Растоўскай вобласці 9 і 11 жніўня.

Нагадаем, учора ўкраінскія вайскоўцы затрымалі на Данбасе 10 расійскіх дэсантнікаў (гл. відэа).

Расійскія дэсантнікі: Перастаньце пасылаць ва Украіну пацаноў (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі