СМІ: У Беларусі затрымалі топ-менеджараў "дачкі" "Газпрама"

СМІ: У Беларусі затрымалі топ-менеджараў "дачкі" "Газпрама"

У беларускіх СМІ з'явіліся звесткі пра затрыманні топ-менеджмараў кампаніі "Газпрам трансгаз Беларусь". 

Затрыманні нібыта адбыліся два тыдні таму. Сярод затрыманых ёсць адзін з намеснікаў гендырэктара. Гэта адбываецца на фоне адмовы расійскай кампаніі працягваць няўдалае будаўніцтва "Газпрам цэнтра" ў Мінску. 

Сёння ж пра гэты даўгабуд згадваў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка і абяцаў пагаварыць пра яго з Уладзімірам Пуціным.

Будоўля "Газпрам цэнтра" пачалася на праспекце Незалежнасці ў 2013 годзе. Дзеля яе разбурылі аўтавакзал "Маскоўскі". Завяршэнне будоўлі было запланаванае на 2020 год. Аднак у рэальнасці за гэты час былі пабудаваныя толькі фундамент і каркас ніжніх паверхаў. На пачатку 2021 года з будаўніцтва са скандалам сышла італьянская фірма-забудоўшчык Codest.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі