СМІ: У Беларусі затрымалі бізнесмена Эрнэста Аляксеева

СМІ: У Беларусі затрымалі бізнесмена Эрнэста Аляксеева

У Беларусі праваахоўнікі затрымалі бізнесмена Эрнэста Аляксеева, старшыню савета дырэктароў холдынга Yaraw, інфармуе партал tut.by, які спасылаецца на свае крыніцы. Ён быў галоўным пастаўшчыком беларускай тэхнікі (грузавой, пасажырскай і спецтэхнікі МАЗа, “Амкадора”) у Туркменістан.

Летам 2014 года тагачасны беларускі прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч дамовіўся з прэзідэнтам Туркменістана аб найхутчэйшым адкрыцці сэрвіснага цэнтру ў Ашхабадзе (агульная яго тэрыторыя — 22 тысячы квадратных метраў). Меркавалася, што там будуць не толькі прадаваць і абслугоўваць беларускую тэхніку, але і рыхтаваць кадры кіроўцаў, механікаў, электрыкаў. Кошт праекта ацэньвалі на суму больш за 10 мільёнаў долараў. Здача аб’екта была запланавана на канец 2015 года, аднак ён не пабудаваны ў поўным аб’ёме і да сённяшняга дня. Раней Аляксееў запэўніваў, што пры рытмічным фінансаванні сэрвісны цэнтр пабудаваць у вызначаныя тэрміны рэальна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі