СМІ: Турцыя падтрымлівае крымска-татарскіх актывістаў, якія блакуюць Крым
![СМІ: Турцыя падтрымлівае крымска-татарскіх актывістаў, якія блакуюць Крым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/asker_mars_1.jpg.webp?itok=in4Vdqst)
Турцыя падтрымлівае крымска-татарскіх актывістаў, якія блакуюць Крым. Пра гэта заявіў адзін з арганізатараў блакады Ленур Іслямаў. Паводле яго слоў, Анкара дапаможа ў фармаванні ва Украіне добраахвотніцкага батальёну, які будзе складацца з прадстаўнікоў крымска-татарскага народу. "Вось у пятніцу ўжо вайсковая форма прыйдзе [250 камплектаў]... Турэцкі ўрад разумее, што Украіна пакуль не можа так хутка рэагаваць", — цытуе словы Іслямава УНІАН.
У Расіі і ў Крыме на гэтыя словы адрэагавалі нервова. Губернатар Севастопаля Сяргей Мяняйла назваў дзеянні турэцкіх уладаў чарговым "ударам у спіну" Расіі.
Як вядома, украінскія актывісты арганізавалі харчовую і энергетычную блакаду Крыма. Ленур Іслямаў анансаваў пачатак "марской блакады".
Фота: mk-turkey.ru