СМІ: супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца
![СМІ: супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dai-0209.jpg.webp?itok=iqJCa_q7)
Супрацоўнік ДАІ забіў 37-гадовага слонімца, стукнуўшы яго ў твар, паведамляе Радыё "Рацыя". Здарэнне зафіксавала відэакамера.
Паведамляецца, што каля крамы "Алмі" на праспекце Незалежнасці ў Слоніме спынілася машына. Да яе падышоў слонімец Ілля, нешта запытаў. З машыны выскачыў чалавек і стукнуў яго ў твар — той паваліўся.
Хуткая дапамога выратаваць слонімца не змагла. Праз пару гадзін Ілля памёр.
У забойстве падазраюць супрацоўніка Слонімскай ДАІ. Спачатку яго затрымалі, але потым выпусцілі пад падпіску аб нявыяздзе. Журналісты асцерагаюцца, што Слонімскі РАУС імкнецца скрыць факт забойства.
Дарэчы, інспектар ДАІ ў мінулым здаў іспыт на "крапавы берэт".
Паведамляецца, што цяпер у справе разбіраюцца следчыя органы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.