СМІ: Стала вядома, хто арганізаваў уцёкі экс-прэзідэнта Януковіча ў Расію

СМІ: Стала вядома, хто арганізаваў уцёкі экс-прэзідэнта Януковіча ў Расію

Расійскія СМІ раскрываюць некаторыя абставіны ўцёкаў экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Расію пасля падзеяў на Майдане два гады таму. Паводле выдання “Коммерсант”, спецаперацыяй па эвакуацыі Януковіча кіраваў цяперашні выканаўца абавязкаў губернатара Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін. Ён не толькі распрацоўваў план вывазу былога ўкраінскага кіраўніка ў Расію, але таксама ўдзельнічаў у самой аперацыі. Пра гэта “Коммерсант” распавяла крыніца, блізкая да Генштаба.

Па дадзеных крыніцы, абмяркоўваўся варыянт эвакуацыі Януковіча паветраным, марскім або сухапутным шляхам.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін “высока ацаніў” аперацыю і дзеянні каманды Дзюміна. Апошні атрымаў павышэнне і стаў начальнікам Галоўнага штаба і першым намеснікам галоўкома сухапутных войскаў Алега Салюкова.

Экс-прэзідэнт Украіны таемна з’ехаў у Расію ў ноч на 23 лютага 2014 года пасля некалькіх тыдняў пратэстаў грамадзян краіны. Аляксей Дзюмін у 2014 годзе ачольваў Сілы спецаперацыяў. Гэтае закрытае падраздзяленне адыграла важную ролю падчас далучэння Крыма да Расіі. Чым менавіта займаўся Дзюмін падчас крымскіх падзеяў, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі