СМІ: Расійскія вайскоўцы спрабуюць захапіць зенітна-ракетную частку Украіны

Як паведаміла УНІАН крыніца, блізкая да тактычнай групы “Крым”, 15 узброеныз вайскоўцаў на грузавіку прыехалі на тэрыторыю ваеннага гарадка, перад гэтым нейтралізаваўшы нарад кантрольна-прапускнога пункту.



Нападнікі спрабуюць патрапіць у абаронены камандны пункт вайсковай часткі, асабісты склад якой знаходзіцца за браніраванымі дзвярыма. Камандзіру падраздзялення вайсковай часткі расійскія вайскоўцы заявілі, што іх мэтай з’яўляецца не авалоданне зброяй, а кантроль над абароненым камандным пунктам.



Паралельна на ўскраіне Севастопаля людзі з белымі павязкамі на руках пад’ехалі да каманднага пункту тактычнай групы “Крым” Паветраных сіл Украіны і патрабуюць на перамовы камандзіра.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі