Вы тут

СМІ публікуюць новыя здымкі расійскіх войскаў ля межаў Украіны

Расійскія войскі ля мяжы з Украінай​ / Reuters

Reuters публікуе спадарожнікавыя здымкі, зробленыя кампаніяй Maxar Technologies. Як сцвярджаецца, на іх — расійскія войскі, падцягнутыя да мяжы з Украінай.

Фатаграфіі пацвярджаюць, што Расія працягвае канцэнтраваць асабовы склад і вайсковую тэхніку недалёка ад сваёй мяжы з Украінай. Па звестках журналіста Алекса Сальві, найбліжэйшае скапленне расійскіх узбраенняў заўважанае каля пасёлка Клімава ў Бранскай вобласці. Ён месціцца ўсяго ў 13 км на поўнач ад украінскай мяжы. Таксама канцэнтрацыя войскаў заўважаная ў Клінцах за 30 км на ўсход ад мяжы.

Расійскія войскі ля мяжы з Украінай​ / Reuters
Расійскія войскі ля мяжы з Украінай​ / Reuters
Расійскія войскі ля мяжы з Украінай​ / Reuters

Таксама працягваецца перакідванне расійскіх войскаў у Беларусь. Яны размяшчаюцца на ўсім працягу беларуска-ўкраінскай мяжы, ад Лельчыцаў да Гомеля. 21 студзеня паведамлялася, што на падставе сумесных вучэнняў плануецца перавезці ў Беларусь каля 200 чыгуначных саставаў з салдатамі і тэхнікай. Ужо прыбылі больш за 30 з іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.