СМІ: Пры далейшых рэпрэсіях у Беларусі могуць забраць Еўрагульні-2019
![СМІ: Пры далейшых рэпрэсіях у Беларусі могуць забраць Еўрагульні-2019](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/eurahulni-1807_0.jpg.webp?itok=FB5lwuI2)
Захад вельмі нервова ўспрыняў ператрусы ў офісах недзяржаўных выданняў і затрыманні журналістаў у Беларусі. Пра гэта "Нашай ніве" паведаміла крыніца з дыпламатычных колаў. Па іх словах, Еўропа перажывае фрустрацыю — расчараванне ад чарговы раз няспраўджаных спадзяванняў.
Цяпер заходнія краіны ўзгадняюць свае пазіцыі. Сярод іншага разглядаецца варыянт забраць у Беларусі права на правядзенне Еўрагульняў у 2019 годзе. Дыпламаты кажуць, што прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў не зацікаўленыя ў такім варыянце, але разглядаюць яго як магчымы сцэнар.