СМІ паведамляюць, што чыноўнікі, дэпутаты, алігархі ўцякаюць з Украіны

У VIP-тэрміналах аэрапорта "Барыспаль" пабачылі дэпутатаў ад Партыі рэгіёнаў Уладзіміра Сальда і Таісію Павалій. Раней паведамлялася, што з Украіны з'ехаў сумнавядомы дэпутат-рэгіянал Алег Цароў. Спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак ужо знаходзіцца ў Будапешце.

 

Прыватны самалёт украінскага алігарха Рыната Ахметава Airbus A319 - 133X (CJ) №P4-RLA ў чацвер, 20 лютага, паляцеў з Данецка ў Лондан. Таксама з'явілася інфармацыя, што Віктар Януковіч і некаторыя яго бліжэйшыя паплечнікі ўжо вывезлі свае сем'і з Украіны.

 

Фота — ria.ru