СМІ: На мяжы Латвіі з Беларуссю таксама могуць паставіць бетонны мур

Прэм’ер-міністр Латвіі Лаймдота Страуюма заявіла, што Рыга хоча змагацца з нелегальнай міграцыяй у тым ліку і з дапамогай загародаў на мяжы з Беларуссю. У інэрв’ю латвійскаму тэлебачанню Страуюма падкрэсліла, што апошнім час у Латвію з боку Беларусі ўсё часцей трапляюць нелегалы. Нядаўна былі выпадкі з пранікненнем на латвійскую тэрыторыю дзвюх груп нелегалаў, перадае riafan.ru

Кіраўнік ураду дадала, што многія еўрапейскія краіны цяпер будуюць муры на сваіх межах, напрыклад, Венгрыя ўзвяла агароджу на мяжы з Сербіяй. Па словах Страуюмы, мур можа з’явіцца на асобных участках мяжы з Беларуссю, дзе вельмі часта робяцца спробы незаконнага пранікнення ў краіну.

“Нашмат страшней, калі мы пачнём будаваць муры ўнутры Еўропы”, — сказала яна.

Раней кіраўнік МУС Латвіі Рыхардас Казлоўскіх заявіў, што агароджы супраць нелегальных мігрантаў могуць паставіць на асобных участках мяжы з Расіяй.

Фота з архіву