СМІ: Будаўніцтва "Газпрам Цэнтра" ў Мінску замарозілі з-за дэфектаў падмурку

СМІ: Будаўніцтва "Газпрам Цэнтра" ў Мінску замарозілі з-за дэфектаў падмурку

Стала вядома, чаму спынілася будаўніцтва амбіцыйнага "Газпрам цэнтра", які ўзводзяць на месцы былога Маскоўскага аўтавакзала. Паводле інфармацыі інтэрнэт-выдання "Ежедневник", былі выяўленыя дэфекты падмурку, якія не дазваляюць узводзіць на ім такі выскоі будынак. Афіцыйная прычына замарозкі будаўіцтва — адсутнасць фінансавання.

Ананімныя крыніцы паведамілі, што дэфекты маюць палі, якія нясуць на сабе асноўную нагрузку. Ставіць на іх высокі будынак нельга. Пры гэтым выдраць палі і загнаць на іх месца новыя немагчыма. З гэтай прычыны, нібыта, і спыненае будаўніцтва. Да таго ж, сам будынак зводзіцца на нетрывалых грунтах.

Да вырашэння праблемы прыцягнуты РУП "Інстытут БелНДІБ" Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры, а таксама расійскія спецыялісты.

Каментуючы гэта, гендырэктар Санкт-Пецярбургскага Інстытута архітэктурна-будаўнічага праектавання, геатэхнікі і рэканструкцыі "Геарэканструкцыя" Аляксей Шашкін адзначыў, што беларускіх спецыялістаў БелНДІБ абмяжоўвалі ў кантролі за праектам. Да таго ж, праекціроўшчык, які займаўся падмуркам і падземнай часткай "Газпрам Цэнтра", ніколі не займаўся падобнай працай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі