Вы тут

СМІ: біятланістаў, якія не паехалі на турнір у Расію, адхілілі ад зборнай

Біятлон / pixabay.com

Двух беларускіх біятланістаў пазбавілі прэмій і адхілілі ад удзелу ў зборнай за адмову ехаць на спаборніцтвы ў Расію, пішуць спартовыя СМІ. Гэта Максім Варабей і Раман Елятноў

Іх лёс бліжэйшым часам вырашыць трэнерскі штаб.

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны беларускія і раійскія біятланісты былі адхіленыя ад усіх міжнародных турніраў. А пазней IBU нават прыпыніў членства спартовых федэрацый Беларусі і Расіі. Пасля гэтага беларускія біятланісты ўдзельнічалі толькі ў расійскіх турнірах, якія прайшлі гэтай вясной.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.