СМІ: Азаранку аштрафавалі на 1500 долараў за зламаную ракетку ў матчы з Кнап

СМІ: Азаранку аштрафавалі на 1500 долараў за зламаную ракетку ў матчы з Кнап

Беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранка аштрафавалі на 1500 долараў за зламаную ракетку ў матчы з Карын Кнап. Пра гэта піша "Прессбол" са спасылкай на твітар журналіста "New York Times" Бэна Ротенберга.

Сустрэча Азаранка і Кнап ў матчы першага круга "Ралан Гарос" адбылася 24 траўня. Першы сэт беларуска прайграла, другі выйграла, а з трэцяга была вымушаная зняцца праз траўму правага калена — 3:6, 7:6, 0:4. Боль у Азаранкі быў такі моцны, што было відаць, як яна гуляе праз слёзы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі