Следчы камітэт: Канапляніка ў Літве хацелі скампраметаваць

Нагадаем, што 21 верасня ў яго машыне пры перасячэнні літоўска-беларускай мяжы літоўскія памежнікі знайшлі скрынку з 50 патронамі калібру 9 мм Luger. За кантрабанду боепрыпасаў літоўскія праваахоўнікі затрымалі Канапляніка і яго жонку: у іх забралі пашпарты, іх выезд з Літвы абмежаваны.

Беларускія праваахоўнікі лічаць, што начальніка Следчага камітэта па Мінску маглі спецыяльна скампраметаваць. Яны звяртаюць увагу на тое, што літоўскім мытнікам маглі загадзя паведаміць пра наяўнасць кантрабанды ў аўтамабілі Канапляніка. 

Між тым, паведамляецца, што ў аўтамабілі беларускага следчага ўначы спрацавала сігналізацыя, калі аўто было на стаянцы каля гатэля ў Літве. У аўтамабіль, аналагічны машыне Канапляніка, кажуць беларускія спецыялісты, за 1 хвіліну можна падкінуць кантрабанду праз дно, не ўскрываючы салон.  

Сам Канаплянік паляўнічым не з'яўляецца, зброяй не захапляецца. У Літве знаёмых не мае, выязджаў туды ўпершыню. Паведамляецца, што ў Вільню ён ездзіў для сямейнага адпачынку. 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі