Следчы камітэт хоча "навесці парадак" у галовах беларусаў

Следчы камітэт хоча "навесці парадак" у галовах беларусаў

Следчы камітэт хоча "навесці парадак" у галовах беларусаў. Пра гэта ў інтэрв'ю БЕЛТА заявіў намеснік старшыні СК Анатоль Васільеў. Дзеля гэтага ў нашай краіне разгорнута барацьба з "экстрэмісцкай дзейнасцю". "Справы аб "экстрэмізме" складаюць не больш 5-6% ад агульнай колькасці злачынстваў, — кажа ён. — Асноўную ўдзельную вагу складаюць паклёп, абразы, распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных — 41%".

Яшчэ 17% — апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці (са жніўня 2020-га такіх зарэгістравана 1465). Васільеў падкрэслівае, што "рэальнае выкарыстанне гвалту" — адзінкавыя выпадкі. У асноўным беларусы абмяжоўваюцца пагрозамі ў інтэрнэце. А яшчэ, кажа прадстаўнік СК, бываюць "насмешкі над афіцыйнымі асобамі". У Віцебску распачалі крымінальную справу ў дачыненні мясцовых жыхароў, якія "ладзілі пастановачныя пахаванні на могілках і разбівалі на відэа экран тэлевізара з фатаграфіяй беларускага журналіста".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі