Вы тут

Славакія заснавала дзяржаўныя стыпендыі для беларускіх студэнтаў

Прэзідэнцкі палац у Братыславе / Reuters

Славакія заснавала дзяржаўныя стыпендыі для беларускіх студэнтаў, "вучоба якіх апынулася пад пагрозай з-за складанай ўнутрыпалітычнай сітуацыі". Яны зацверджаны ўрадам. Студэнтам прапануецца навучанне, пачынаючы з зімовага семестра 2020/2021 гадоў, паведамляе прэс-служба славацкай амбасады ў нашай краіне.

Адзначаецца, што пры неабходнасці ў першы год навучання беларусы змогуць прайсці моўную падрыхтоўку. Ім прапануюць выбраць накірунак навучання ва ўніверсітэтах і каледжах. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.