Скардзіцца не даводзіцца: якое надвор'е будзе ў сярэдзіне тыдня

У чацвер пройдуць дажджы, але тэмпературы пакуль цалкам камфортныя / pixabay
У чацвер пройдуць дажджы, але тэмпературы пакуль цалкам камфортныя / pixabay

Крыху дажджоў і цалкам камфортныя тэмпературы — сіноптыкі расказалі, якое надвор'е будзе ў сярэдзіне тыдня.

У сераду, 2 лістапада, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Невялікія кароткачасовыя дажджы пройдуць днём у асобных раёнах краіны. Кіроўцам варта быць асцярожнымі — месцамі чакаецца туман. Вецер няўстойлівы, ад слабага да ўмеранага. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0...+6°С, а па захадзе начныя тэмпературы будуць апускацца ніжэй за +8°С. Максімальная тэмпература днём — +8...+14°С.

У чацвер, 3 лістапада, на Беларусь будуць перамяшчацца атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. Чакаецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра ўначы +3...+9°С, па паўднёвым усходзе — 0...+2°С, днём +5...+ 12°С.

У пятніцу, 4 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Ападкаў на большай частцы краіны сіноптыкі не прагназуюць. Месцамі слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага, днём па паўднёвым захадзе парывісты. Тэмпература паветра ноччу 0...+6°С, днём паветра прагрэецца да +6...+12°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі