Скандал вакол алімпіяды па геаграфіі: звольнены распрацоўшчык заданняў

Скандал вакол алімпіяды па геаграфіі: звольнены распрацоўшчык заданняў

Звольнены адзін з распрацоўшчыкаў заданняў да алімпіяды па геаграфіі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на Міністэрства адукацыі. Гэтая мера прынятая ў сувязі з уцечкай інфармацыі, што паўплывала на вынікі алімпіяды. Распрацоўшчыка звольнілі па артыкуле, яго дзеянні правярае пракуратура.

У міністэрстве дадаюць, што прозвішчы настаўнікаў, датычных да перадачы інфармацыі ўдзельнікам алімпіяды, не называюцца з этычных меркаванняў. Таксама ў ведамстве заяўляюць, што ўжо распрацаваны новы механізм з болей высокай абаронай алімпіядных заданняў і выключэннем суб'ектыўнага фактару пры іх падрыхтоўцы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі