Скандал у Польшчы: Black Eyed Peas выйшлі на навагодні канцэрт з ЛГБТ-стужкамі
![Лідар Black Eyed Peas Уільям Адамс (will.i.am) з вясёлкавай стужкай на канцэрце ў Закапанах](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/black-eyed-peas-z-teczowa-opaska-w-zakopanem.jpg.webp?itok=EvEFY8aN)
Лідар Black Eyed Peas Уільям Адамс (will.i.am) з вясёлкавай стужкай на канцэрце ў Закапанах
У Польшчы разгараецца скандал вакол навагодняга "блакітнага аганька". Галоўныя зоркі канцэрта Black Eyed Peas выйшлі на сцэну з вясёлкавымі стужкамі на руках. Імпрэза, што адбывалася ў Закапанах, трансляваўся па цэнтральным тэлеканале TVP.
У сеціве ўжо пачалося. Грамчэй за ўсіх выказваюцца кансерватыўныя палітыкі. "Гомапрапаганда на TVP за 1 млн долараў. Сорам!" — піша, напрыклад, дэпутат Сейма Януш Кавальскі.
Але ніякіх больш сур'ёзных наступстваў няма. І, хутчэй за ўсё, не будзе, бо хадзіць з вясёлкавымі стужкамі ў Польшчы не забаронена.
![Скандал у Польшчы: Black Eyed Peas выйшлі на навагодні канцэрт з ЛГБТ-стужкамі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/bep0101.jpg.webp?itok=uhaaaXBL)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.