СК пачаў "спецыяльную вытворчасць" супраць Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка

Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік

Следчы камітэт пачаў "спецыяльную вытворчасць" супраць Сцяпана Пуцілы і Яна Рудзіка. Пасля яе завяршэння аўтараў NEXTA змогуць завочна судзіць у Беларусі.

"Спецыяльную вытворчасць" на Пуцілу і Рудзіка пачалі за кіраўніцтва "тэрарыстычнай арганізацыяй NEXTA".

Ім інкрымінуюць вялізны спіс артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Сярод абвінавачанняў — змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады, арганізацыя масавых беспарадкаў, заклікі да санкцыяў ды інш.

"Спецыяльная вытворчасць" — новаўвядзенне, якое беларускія ўлады прыдумалі для змагання палітэмігрантамі. Першы завочны суд павінен пачацца 19 снежня. На ім будуць судзіць арганізатараў Беларускага фонду спартовай салідарнасці — Аляксандра Апейкіна і плыўчыху Аляксандру Герасіменю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.