Вы тут

СК апублікаваў запіску маці, якая пакінула ў ракавіне нованароджаную дзяўчынку

Следчы камітэт

Следчы камітэт апублікаваў запіску маці, якая пакінула ў Гомелі ў ракавіне прыбіральні дзіцячай абласной клінікі нованароджаную дзяўчынку (следчыя пакуль да канца не ўпэўненыя, што менавіта яна напісала запіску). Дзіця знайшлі ўдзень 15 ліпеня. Побач з ракавінай стаяў пакет з дзіцячымі рэчамі. Стан дзяўчынкі ацэньваецца як стабільны. У малапісьменнай запісцы пазначаны дата і час нараджэння.

У Гомелі працягваюцца пошукі жанчыны. УСК па Гомельскай вобласці праводзіць праверку.