Сіўчык прапануе выключыць партыю Калякіна з шэрагаў апазіцыі

Вядомы апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык падчас выступу на антыкамуністычным форуме, які праходзіць у офісе Партыі БНФ, прапанаваў выключыць з шэрагаў аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі Партыю камуністаў.
На яго думку, партыя Сяргея Калякіна дагэтуль не пакаялася за злачынствы камуністычнага рэжыму. "Тут шмат палітыкаў, якія, спадзяюся, зробяць так, каб камуністычныя сцягі не развіваліся над нашымі галовамі, калі мы выходзім на свае святочныя мерапрыемствы”, — сказаў Сіўчык.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі