Сіноптыкі: 17 ліпеня чакаецца зменлівая воблачнасць

У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Прагноз надвор’я на заўтра вельмі падобны да сённяшняга, так што рабіце высновы.

Вецер будзе паўночна-заходнім 4 — 9 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 м/с, паведамляе БелТА са спасылкай на "Гідраметэацэнтр".

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8 — 14 градусаў. Удзень чакаецца ад 18 да 24 са знакам плюс. Такім чынам, заўтра будзе крыху халадней, чым 16 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі