"Сімвал перамен у Беларусі": у Гродне пройдуць першыя суды за белыя стужкі

Доказ, які выкарыстоўваецца ў працэсе, — белая стужка на аўто
Доказ, які выкарыстоўваецца ў працэсе, — белая стужка на аўто

Удзельнікаў і відавочцаў аўтапрабегу ў Гродне, які не адбыўся, будуць судзіць за белыя стужкі, замацаваныя на люстэрках і антэнах аўтамабіляў. Гэта будзе першы суд, калі ў апісанні правапарушэння фігуруюць белыя стужкі. У пратаколах аб адміністрацыйным правапарушэнні яны названыя "сімваламі перамен у Беларусі".

1 жніўня затрыманых кіроўцаў выклікалі ў Кастрычніцкі РАУС для правядзення адміністрацыйнага працэсу. Іх распытвалі пра абставіны затрымання, паказвалі сабраныя матэрыялы.

— Паказвалі фота і пыталіся: "Ну вось, у нас жа ёсць доказы, ты вітаешся з людзьмі з белай стужкай". — "А ў нас забаронена вітацца з людзьмі, у якіх ёсць белая стужка?" — "Не, не забаронена". — "І вы лічыце гэта доказам маёй віны, што я павітаўся з людзьмі з белымі стужкамі?" — расказвае Еўрарадыё адзін з хлопцаў. — Маё меркаванне — калі ўжо фабрыкуеце справы, то хаця б прыгожыя і дакладныя.

— Мы давалі паказанні. Яны параўноўвалі з раннімі паказаннямі, паказвалі відэа з камер. Потым склалі пратакол і сказалі чакаць суда, — расказвае Еўрарадыё яшчэ адзін затрыманы перад аўтапрабегам, які не адбыўся. — Я там [каля ГЦ "Карона". — Еўрарадыё] знаходзіўся роўна дзевяць хвілін. Я выйшаў з машыны, падышоў, з імі [з удзельнікамі прабегу. — Еўрарадыё] пагаварыў, потым сеў са сваёй жонкай і ад'ехаў далей, мы стаялі і глядзелі.

Па словах хлопца, ён зусім не ўдзельнічаў ні ў аўтапрабегу, ні ў мітынгу. Не агітаваў, са сцягамі не стаяў. Але цяпер усё роўна чакае позвы ў суд.

 

“Символ перемен в Беларуси”: в Гродно пройдут первые суды за белые ленточки

Затрыманыя атрымалі пратаколы з падобнымі апісаннямі правапарушэння, якое, па версіі міліцыі, здзейснілі. "Фабула" такая: "У загадзя вызначаным месцы, на тэрыторыі аўтастаянкі ГЦ "Карона", у парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення масавага мерапрыемства, прадугледжанага законам "Аб масавых мерапрыемствах", бо дазвол Гродзенскім гарвыканкамам дадзены не быў, узяў удзел у масавым пікетаванні, публічна выказваў свае грамадска-палітычныя інтарэсы ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты Ціханоўскай С. Г. з выкарыстаннем у якасці "сімвала перамен у Беларусі" стужкі белага колеру".

Адзін з кіроўцаў на акцыі страціў машыну. Яна дагэтуль стаіць на стаянцы каля будынка РАУС. Затрыманаму канфіскацыю растлумачылі фармулёўкай з КаАП: "У мэтах забеспячэння выканання пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання". Але ж суда яшчэ не было, а адпаведна, і спагнання яшчэ не было!

Па словах мужчыны, дакументаў аб канфіскацыі машыны яму не выдалі. Далі толькі раздрукоўку артыкула з Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях:

 

“Символ перемен в Беларуси”: в Гродно пройдут первые суды за белые ленточки
Выдадзены ў РАУС аркуш з вытрымкамі з КаАП

У прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама канфіскацыю аўтамабіля без выдачы пацвярджальных дакументаў і без пастановы суда тлумачаць наступным чынам: "Мера забеспячэння для таго і ўжываецца, каб спагнанне было накладзена або не. Усе гэтыя пытанні потым вырашае суд.

Калі пачынаецца адміністрацыйны працэс, орган, які яго вядзе, мае права адбіраць пэўныя рэчы. Гэта артыкул 8.5, 8.9 ПВКаАП "Адабранне рэчаў і дакументаў". Там прапісана, што яшчэ можа адбірацца, у тым ліку прылады і сродкі здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння. Паводле пастановы суда яго або вяртаюць, або не вяртаюць".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі