Сільвіа Берлусконі - галоўная рок-зорка Італіі

Рэдакцыя італьянскай версіі часопіса Rolling Stone прызнала рок-зоркай года прэм'ер-міністра краіны Сільвіа Берлусконі, паведамляецца на сайце выдання. 73-гадовы страшыня ўрада з'явіцца на вокладцы снежаньскага нумара Rolling Stone на фоне італьянскага трыкалору. Аўтарам вокладкі стаў амерыканскі ілюстратар Шэпард Фэйры, які намаляваў знакамітыя трохкаляровыя постэры для перадвыбарнай кампаніі Барака Абамы.

Як заявіў агенцтву ANSA галоўны рэдактар часопіса Карла Антанэлі, тэрмін "рок-н-рол" не зусім адпавядае ладу жыцця палітыка, яго папулярнасці і незвычайнай прозе жыцця. Антанэлі дадаў, што, ў параўнанні з Сільвіа Берлусконі, рок-музыкі Род Сцюарт, Кіт Рычардс і Браян Джонс выглядаюць "навічкамі".

У апошнія гады вечарынкі на віле італьянскага прэм'ера і яго сувязі з жанчынамі неаднаразова траплялі ў цэнтр ўвагі СМІ. З-за сексуальных скандалаў палітыка заклікалі сысці ў адстаўку, але ён заявіў, што лічыць сябе лепшым прэм'ерам у гісторыі краіны.

Рок-зорку года выбіралі пры дапамозе ананімнага галасавання ўсіх супрацоўнікаў Rolling Stone. Паведамляецца, што другое месца заняў Барак Абама, а трэцяе – папа Рымскі Бенедыкт XVI. Панціфіка прынялі ў рок-зоркі з-за таго, што яго складанка рэлігійных гімнаў выходзіць пад лэйблам Geffen Records, дзе выпускаліся Nirvana і Guns'n'Roses.

Фота: www.goal.com 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі