Сілавікі затрымалі студэнта гістфака БДУ і яго дзяўчыну

Сілавікі затрымалі студэнта і яго дзяўчыну

Сілавікі затрымалі студэнта і яго дзяўчыну / сацсеткі сілавікоў

У канале сілавікоў з'явілася чарговае відэа з затрыманымі — цяпер гэта студэнт гістарычнага факультэта БДУ і яго дзяўчына.

Хлопец кажа, што яго затрымалі за "рэпосты з экстрэмісцкіх каналаў" і "дэструктыўныя паводзіны". Журналісты "Медыязоны" знайшлі яго старонку ў сацсетцы "ВКонтакте": там хлопец падпісаны як Міхаіл Карпенка. Ён жа грае на гітары ў гурце "ТРУП (тралейбус рухаецца ў парк)".

Пазней у сілавікоў з'явілася відэа з дзяўчынай Карпенкі. Яна кажа, быццам увесь час абменьваецца з ім "экстрэмісцкімі навінамі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі