Сілавікі затрымалі арганізатара квізаў "Футбольныя войны" Максіма Чэрнікава
Максім Чэрнікаў / t.me/viasna96
Сілавікі затрымалі арганізатара квізаў "Футбольныя войны" Максіма Чэрнікава, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
На "пакаяльным відэа" Чэрнікаў кажа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і дасылаў ім інфармацыю. Таксама ён заяўляе, што пераможцам сваіх квізаў уручаў медалі і кубкі з гістарычным гербам "Пагоня".
"Футбольныя войны" — інтэлектуальна-забаўляльная квіз-гульня, якая праходзіла ў Мінску. Яе ўдзельнікі адказвалі на пытанні футбольнай тэматыкі.
Герб "Пагоня" ў Беларусі прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчынай. Аднак гэта не перашкаджае сілавікам пераследаваць беларусаў за яго выкарыстанне і нават прызнаваць гэты герб "экстрэмісцкімі матэрыяламі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.