У 2023 годзе толькі ў Брэсцкай вобласці збіраюцца пабудаваць 1121 кватэру для супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка.
"Робіцца гэта для стварэння такіх умоў, каб выкананню задач людзей у пагонах нічога не перашкаджала, — цытуе яго словы БЕЛТА. — Іх сем'і павінны жыць у камфортных умовах".
У чацвер Шулейка быў у Лунінцы, дзе здаваўся ў эксплуатацыю жылы дом на 72 кватэры, у якія засялілі вайскоўцаў з сфармаванага новага зенітнага ракетнага палка.
Будаўніцтва жылых дамоў для сілавікоў прадугледжана і ў Брэсце, і ў іншых гарадах вобласці.