Sigur Ros знялі кліп на тытульную песню новага альбома (глядзець)

Sigur Ros паказалі “жудасны” кліп на загалоўную кампазіцыю свайго будучага альбома. Над відэа да песні “The Kveikur” працавала рэжысёрка Сара Хопер, якая спалучыла жывыя здымкі з кліпамі з архіва Брытанскага кінаінстытута. Відэа цалкам адпавядае музыцы ісландскага трыа, злёгку нагадвае фільм жахаў, сам трэк уражвае кампрэсаваным вакалам. За пульсуючым мільгаценнем на экране хаваецца вулканічны пейзаж Ісландыі, выява бягучага каня і твары ўдзельнікаў Sigur Ros. Дарэчы, альбом “The Kveikur” убачыць свет ужо 17 чэрвеня.

Фота: www.interviewmagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі