Сідорскі: пастаўлена задача павялічыць валавы ўнутраны прадукт на 11‑13%

Усе вобласці Беларусі, таксама як міністэрствы і ведамствы, павінны выканаць параметры сацыяльна‑эканамічнага развіцця на 2006‑2010 гады. Пра гэта заявіў прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі. Ён нагадаў, што перад урадам і мясцовымі органамі ўлады пастаўленая задача павялічыць валавы ўнутраны прадукт на 11‑13% у наступным годзе. “Галоўнае — максімальна збалансаваць работу асноўных галін эканомікі і распрацаваць неабходныя падыходы, якія лягуць у аснову нашай работы ўжо з 1 студзеня наступнага года без разварушвання”, — цытуе словы прэм’ера БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі