Шымпанзэ збілі беспілотнік-шпіён. Відэа

Каралеўскія шымпанзэ з заапарка Burger's у Нідэрландах збілі беспілотнік. Ён павінен быў зняць на відэа жыццё малп у іх звыклым асяроддзі. Аднак яны адразу заўважылі "шпіёна", і ён ім відавочна не спадабаўся. Шымпанзэ ўзброіліся доўгімі палкамі і распачалі паляванне.

Збіла беспілотнік жывёла, якая сядзела на самай высокай галінцы дрэва. Пасля таго, як беспілотнік зваліўся на зямлю, малпы кінуліся яго "даследаваць". Як паведамляе тэлеканал ТСН, тэхніка пасля сустрэчы з шымпанзэ рамонту не падлягае, аднак відэазапіс захаваўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі